МАГНІ́ТНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,

параметр (характарыстыка) магнітнага ланцуга, роўны адносінам магнітарухальнай сілы F, якая дзейнічае ў ланцугу, да створанага ёю магнітнага патоку Ф. Выкарыстоўваецца для разлікаў магн. ланцугоў (магнітаправодаў).

М.с. Rm аднароднага ўчастка магн. ланцуга вылічваецца па формуле: Rm = l/μμ0S, дзе l і S — даўжыня і папярочнае сячэнне ўчастка ланцуга, μ — адносная магн. пранікальнасць матэрыялу, μ0магн. пастаянная. Адзінка М.с. ў СІ — ампер (або ампер-віток) на вебер.

т. 9, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)